На палетках – механізатар Аляксандр Яшкоў

Батвінаўскія аграрыі завяршылі сяўбу ранніх зерневых культур. Старанна шчыраваў на пасяўной Аляксандр Яшкоў. За рулём трактара Аляксандр Іванавіч з юнацтва, яшчэ да службы ў арміі авалодаў тэхнікай ваджэння і атрымаў адпаведнае пасведчанне ў чачэрскім ПТВ-186. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на малую радзіму ў Меркулавічы, працаваў на грузавой машыне ЗІЛ, і ўжо 22 гады выязджае на хлебныя палеткі на МТЗ – 1221. Вясной заняты на ворыве, з пасяўным агрэгатам, зімой падвозіць на ферму жывёле сілас і салому, а восенню ўбірае вырашчаны ўраджай. Свае працоўныя абавязкі выконвае старанна, з душой. У колазвароце вясковага клопату Аляксандр Яшкоў штодзень. Работніка паважаюць за адказнасць і багаты прафесійны вопыт. Сёння механізатар заняты на сяўбе кукурузы, пад якую ў сельгаспрадпрыемстве адведзена 1400 гектараў плошчы. І, хоць вільготнае надвор’е ўносіць свае карэктывы, мужчына настроены аптымістычна, ён упэўнены, што ўсе работы будуць выкананы якасна і ў тэрмін.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика