Лепшыя паказчыкі ў залескіх і отарскіх жывёлаводаў

Падведзены вынікі штомесячных спаборніцтваў сярод жывёлаводаў і аператараў машыннага даення рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод».
У лідарах па вытворчасці малака за сакавік Алена Семянкова з Пакацкой малочнатаварнай фермы сельгаспрадпрыемства «Звязда», якая атрымала 575 кілаграмаў белага золата на адну фуражную карову. Яе калега Іна Цецерава з МТФ «Сапрыкі» надаіла 511 кг на карову. І на трэцяй пазіцыі аператар з ААТ «Вазнясенск» Іван Шаблоў – 450 кг малака. На адкорме буйной рагатай жывёлы наперадзе отарская даглядчыца Таццяна Фомчанка, якая дасягнула прываг пагалоўя 1200 грамаў, а Людміла Курбацкая той жа гаспадаркі выйшла ў пераможцы з лічбай 1004 г. Жывёлаводы на дарошчванні Юрый Лазаковіч і Сяргей Мацюшэнка са «Звязды» каторы раз паказваюць добрыя працоўныя вынікі – у мінулым месяцы іх цяляткі пацяжэлі ў сярэднім на 843 грамы. За імі палескія даглядчыкі Алена Загорцава і Васіль Пісарэнка – 784 г, а замыкае тройку лідараў Рыгор Крупенькін з ААТ «Вазнясенск» – 736 грамаў. За старанную работу перадавікі атрымалі віншаванні і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика