ТРЫВОГА ЗА РАДЗІМУ

Магіла загінуўшага 19-гадовага лётчыка Мікалая Ціхненкі з горада Цермеса Узбекскай ССР ніколі не зарастае пустазеллем. Да абаронца радзімы, аддаўшага жыццё за свабоду і незалежнасць роднага краю, наведваюцца ўдзячныя сучаснікі, каб прынесці кветкі і ўспомніць добрае імя героя, які трывожыўся за мірнае існаванне любай вотчыны. У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 65-й гадавіне з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у пачэснай вахце застылі школьнікі, а работнікі Залескага дома культуры, мясцовай гаспадаркі, сельскага Савета, настаўнікі мінутай маўчання ўшанавалі подзвіг юнака і ўсклалі вянкі, салісты Залескага народнага хору песняй падзячылі малодшага сержанта за самаадданасць у гады Вялікай Айчыннай. Прысутнічаў на дні ўсенароднага смутку і жалю ветэран вайны з в.Куклічы Аляксей Мікалаевіч Тарасенка. Са слязамі на вачах ён слухаў меладычныя гукі баяна і прыпамінаў перажытае. Тое, чаму ніколі нельга паўтарыцца. Прысутным прапанавалася пакаштаваць традыцыйнай салдацкай кашы. Шляхамі перамогі вахта памяці крочыць далей.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика