Надвор’е падкінула працы камунальнікам

Першы снегапад гэтага года здзівіў чачаран, але не застаў знянацку работнікаў камунальнай службы. Трактарысты і дворнікі студзеньскую завіруху сустрэлі ў поўнай гатоўнасці.

Чачаране яшчэ спяць, а камунальнікі ўжо ва ўсю шчыруюць на заснежаных вуліцах горада. Пакуль снегаўборачны агрэгат расчышчае праезжую частку, шустры трактарок МУ-320, якім кіруе Аляксандр Сівакоў, вызваляе тратуары ад зімовых ападкаў. Там, дзе тэхніка ўчастка добраўпарадкавання не пройдзе, бярэ ў рукі шуфелі і мётлы брыгада рабочых. Калектыў клапоціцца, каб зіма не парушыла планаў насельніцтва, нікога не затрымала ў дарозе. І, калі людзі спяшаюцца на работу, вядуць дзетак у дзіцячыя садкі, едуць па сваіх справах на аўтамабілях, нішто іх руху не перашкаджае. Пад нагамі роўныя дарожкі і пешаходныя пераходы, а пад калёсамі машын – гладкая аўтатраса. Мы іншы раз не задумваемся, каму абавязаны ўтульнасцю на нашых вуліцах і дваравых тэрыторыях, прымаем гэта як належнае. І, хоць клопат камунальнікаў як раз накіраваны на тое, каб усюды быў парадак і камфорт, варта падзячыць ім за добрую і карысную працу. Яны нават у святы гаспадараць каля шматпавярховых дамоў, на завулках і цэнтральнай плошчы, ствараючы спрыяльныя ўмовы для нашага з вамі жыцця.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика