СТАРОМУ ГОРАДУ – НОВЫ АМФІТЭАТР

Упэўненымі тэмпамі горад набліжаецца да свайго юбілею. Актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванню вуліц раённага цэнтра. Пачаліся работы і па рэканструкцыі амфітэатра і гарадскога парка Чарнышовых-Круглікавых. Як нам паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва, зараз на экспертызе знаходзіцца праектна-каштарысная дакументацыя, дэтальна распрацаваная спецыялістамі. Згодна ёй месца масавага адпачынку насельніцтва карэнным чынам зменіць свой знешні выгляд. Так, плануецца пракласці па тэрыторыі парка выкладзеныя з тратуарнай пліткі пешаходныя дарожкі, абсталяваць дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, паставіць моцную агароджу і асвятліць усю зялёную зону. Да амфітэатра будзе пракладзены надзейны пад”яздны шлях з бетона-шчэбневым пакрыццём унізе паркавай зоны, рыхтуецца больш за 300 пасадачных месцаў, над сцэнічнай пляцоўкай установяць выраблены з металаканструкцыі навес, плануецца забяспечыць артыстаў грымёрнай – кабінетам для пераапранання з усімі камунікацыямі: вада, святло, цяпло. Доўгая лесвіца, што вядзе ўніз да амфітэатра, дапоўніцца глядзельнай пляцоўкай, з якой можна будзе назіраць за ходам дзеі звышыні. Будзе тут працаваць і вартаўнік з мэтай забеспячэння аховы дзяржаўнай маёмасці.
Задумка карысная і цікавая, але ўсё залежыць ад фінансавых магчымасцей. Пакуль што на дадзеныя мэты маецца ў наяўнасці трэццяя частка ад неабходнага. Будзем спадзявацца на лепшае.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика