КАЛІ ПРАБЛЕМЫ ЎЗНІКАЮЦЬ, ІХ НЕАБХОДНА ВЫРАШАЦЬ

Максімум увагі ўдзяляецца пытанням, што маюць важнае сацыяльнае значэнне. На апошнім пасяджэнні сельвыканкама разглядалася дзейнасць па ахове жыцця людзей, што адпраўляюцца адпачываць на вадаёмы, абмяркоўвалі прафілактычныя меры па барацьбе з туберкулёзам. На вялікі жаль, Палессе ў спісе лідэраў у раёне па росту гэтага захворвання. Кіраўніцтва ўстаноў культуры, адукацыі, мясцовай гаспадаркі – усе не застаюцца ў баку, праводзяць актыўную работу па некалькіх накірунках. Бо праблемы ўзнікаюць амаль у кожнай галіне жыццядзейнасці. Ёсць у іх ліку і такая: насельніцтва вёскі Палессе старэе, і людзі па стану здароўя не маюць магчымасці працаваць на зямлі. Таму сёлета давялося 20 гектараў урадлівай глебы перадаць мясцоваму сельгаспрадпрыемству. І гэта ў той час, калі неабходна актывізаваць развіцце прыватных гаспадарак. Але ж ці па сіле гэта старым? Звярталіся палескія жыхары ў сельсавет яшчэ з адной просьбай: неабходна падключыць прыватныя домаўладанні да вадаправодных сетак. Пакуль што дадзенае пытанне застаецца адкрытым. Гандлёвае абслугоўванне вёскі і малых населеных пунктаў Савета не выклікае вялікіх нараканняў. Толькі спроба пашырыць пункты продажу не мела поспеху. Маленькая бутэрбродная, якая знаходзілася з другога боку цэнтральнай крамы, праіснавала нядоўга. Пад час будаўніцтва аграгарадка тут плануецца адрыць кафэ. А сёння ў райспажыўтаварыстве абмяркоўваюць пытанне па падвядзенню да цэнтральнага магазіна вадапровада. Магчыма тады і ўзімку ў краме будзе цяплей.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика