Ніколі не забудзем

Эстафету памяці, смутку і надзеі ў гэту суботу прыняў на сваёй тэрыторыі Залескі сельскі Савет. Ушанаванне подзвігу загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця адбылося ў в.Пехцера, мерапрыемства адкрыла старшыня мясцовай улады Н.У.Шаўцова. Каля помніка невядомым салдатам гучалі словы ўдзячнасці жывым і памерлым за мір на беларускай зямлі і надзея на тое, што жудасных жахаў фашысцкага прыгнёту ніколі больш не паўторыцца. “Няхай нашы дзеці не ведаюць вайны”, — пажадаў у сваёй прамове хлопчыкам і дзяўчынкам, што прыйшлі ў гэты дзень да брацкай магілы, ветэран Вялікай Айчыннай Сяргей Зосімавіч Любуткін. Былому абаронцу Радзімы прапанавалі пачаставацца салдацкай кашай, якую прыгатавалі работнікі Бяляеўскай школы, а потым адбыўся невялічкі канцэрт з удзелам артыстаў фальклорнага гурта “Вяскоўцы” в.Бяляеўка пад кіраўніцтвам Івана Курашова.
Эстафета памяці, смутку і ўсенароднай памяці крочыць далей па Чачэршчыне.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика