СІТУАЦЫЯ ХУТКА ЗМЕНІЦЦА

Непрывабна выглядае на фоне астатніх у раённай зводцы радок, на якім значацца паказчыкі па надоях у КСУП “Нісімкавічы”. Тут і на карову надойваюць крыху больш дванаццаці літраў. Па раёну, дарэчы, каля 14 літраў. А вось рэалізацыя малака дзяржаве ў большасці сваёй першым, а не вышэйшым гатункам у сельгаспрадпрыемстве адбываецца. А гэта значыць, што тут на кожным літры малака першага гатунку губляюць 50 рублёў. Аператары ж машыннага даення за кожны цэнтнер малака зарабляюць на васемсот рублёў менш. А прадае гаспадарка штодзень каля 6800 кілаграмаў, з іх 84 працэнты не вышэйшай якасці. Цікава, чыя работа дае збоі і прыводзіць да такіх вынікаў, пытанне адрасуем кіраўніку гаспадаркі. Аляксей Васільевіч Фульга, назначаны на пасаду два тыдні назад, каментуе сітуацыю: “З моманту маёй працы ў сельгаспрадпрыемстве якасць малака ўвогуле была нестабільнай. Здаецца, атрымалася крыху палепшыць сітуацыю. Але работы ў дадзеным накірунку яшчэ шмат. Справа ў тым, што ўмовы збору і захавання малака ў гаспадарцы не адпавядаюць стандартам, якія прад’яўляе малочны завод. Надоенае на полі малако адразу трапляе ў агульныя чаны, якія не накрываюцца. Пэўны час знаходзіцца пад адкрытым небам. І толькі потым трактар забірае, адвозіць у халадзільнік. Трэба купіць флягі. Ужо клапоцімся аб гэтым. А ў будучым тэрмабочкі плануем набыць. Купілі ручнікі, іх выкарыстанне дазваляе забяспечыць больш старанны догляд за жывёлай. Прадумваем спосаб падагрэву вады на полі для забеспячэння чысціні посуду. З гэтай жа мэтай закупім і сучасныя мыючыя сродкі. Спадзяюся, што хутка якасць рэалізуемага малака павысіцца.”
Што на гэты конт думаюць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама?
– Згаданая сітуацыя даўно існуе ў КСУП “Нісімкавічы”. На МТФ “Сідаравічы”, дарэчы, дзе для дойкі кароў прыганяюць у хлеў, праблема з якасцю малака так востра не стаіць. Менавіта з дадзенай фермы рэалізацыя прадукцыі адбываецца вышэйшым гатункам. Што ж датычыцца МТФ “Бабічы”, то тут не хапае тары для перавозкі малака – жывёлу дояць на полі. Трэба набыць танкер ды і прыборы ўліку якасці малака. Гэтыя пытанні ўжо вырашаюцца. Думаю, што сітуацыя хутка зменіцца ў лепшы бок, – выказвае сваё меркаванне начальнік аддзела жывёлагадоўлі В.П. Шкараедаў.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика