КАЛІ ЖЫВЕ СПАРТЫЎНЫ ДУХ

Кожная раніца жыхара Чачэрска Аляксандра Віктаравіча Трубачэнкі пачынаецца з фізкультурнай хадзьбы. Каб падтрымліваць добрую фізічную форму і выдатнае самаадчуванне, лічыць ён, 30-40 хвілін падыхаць свежым паветрам будзе дарэчы. А ў выхадныя дні мужчына разам з унучкай Таццянай у завіруху і ў сонечны зімовы дзень пракладае лыжню ў Мяшчанскім лесе. Аляксандр Віктаравіч знаходзіцца на ільготнай пенсіі, таму заўсёды можа выдзеліць для сябе гадзіну для культурнага адпачынку. Кожны год ён спрабуе свае сілы ў лыжных гонках, а на гэты раз стаў першым сярод ветэранаў-аматараў гэтага віду спорту. Яшчэ адзін станоўчы факт яго біяграфіі – мужчына не мае шкодных звычак. Трэба адзначыць, што і яго ўнучка як у мінулым, так і ў гэтым годзе заняла лідыруючае месца сярод дзяўчынак сваёй узроставай катэгорыі. Дзевяцікласніца СШ №2 прызналася, што хацела б прадоўжыць спартыўную кар’еру, але ў яе ёсць і іншая мара – стаць праграмістам. Што пераможа – спорт або кампутар, пакажа час. А пакуль што віншуем пераможцаў і – мяккага снегу ў далейшым!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика