Чачаранка Дар’я Сувалава атрымала Дыплом III ступені абласнога конкурсу вядучых «Шанс»

Дар’я Сувалава атрымала Дыплом III ступені абласнога конкурсу вядучых «Шанс». Чачаранка выйшла на сцэну ў Рэчыцкім гарадскім палацы культуры з тэматычным сцэнарыем, прысвечаным Дню Перамогі.

На тое, каб уразіць журы, у абаяльнай удзельніцы было не больш пяці хвілін. Гэтага часу ёй хапіла. Прыгажуня з прыемным голасам трымалася ўпэўнена, яна павіншавала прысутных з надыходзячым 75-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўдала выступіла са сваёй праграмай.

Талент вядучага ў тым, што ён павінен крануць аўдыторыю, перадаць гледачам пэўны настрой, выклікаць зваротныя пачуцці. Усё гэта ў Дар’і атрымалася.

Да мерапрыемства дзяўчына рыхтавалася разам з маці Наталляй Сувалавай, якая працуе загадчыцай Отарскага цэнтральнага сельскага Дома культуры. Дарэчы, у гэтай установе культуры некалькі год займалася творчасцю і Дар’я. Зараз яна змяніла прафесію, але не адмовілася прадставіць малую радзіму на абласным конкурсе.

Варта адзначыць, што Дар’я выступала на беларускай мове. Вядома, яна вельмі хвалявалася, але шанс сапраўды апынуўся шчаслівым. Чачаранка трапіла ў тройку лепшых сярод 30 удзельнікаў. А гэта значыць, што ў яе ёсць магчымасць стаць вядучай абласных мерапрыемстваў і свят.  

Лідзія ХАРАШЫЛАВА

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика