У Чачэрскай бібліятэцы прайшоў вечар памяці паэта Васіля Карпечанкі

У бібліятэцы прайшоў вечар памяці паэта з Будзішча Васіля Карпечанкі. Нашаму земляку 7 студзеня споўнілася б 95 гадоў.

Васіль Васільевіч удзельчаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў тройчы паранены, адзначаны ордэнамі Славы, Айчыннай вайны І ступені, медалём «За адвагу». Пасля перамогі працаваў  настаўнікам у Сідаравічах, Роўкавічах, дырэктарам і намеснікам дырэктара Рэчкаўскай школы Магілёўскага раёна. Быў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі па Магілёўскай вобласці. Яго вершы, байкі, гумарэскі ўбачылі свет у шматлікіх зборніках, многія былі ўключаны ў школьныя падручнікі, больш за 20 тэкстаў пакладзены на музыку.

На мерапрыемстве ганаровы грамадзянін Чачэршчыны засажэўскі паэт Міхась Болсун, які сустракаўся са славутым земляком, прачытаў некалькі вершаў Васіля Карпечанкі і пазнаёміў школьнікаў з уласнымі творамі пра родныя краявіды.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика