Бюст графа ад скульптара Папова

Культурна-матэрыяльнай каштоўнасцю нашага старажытнага горада служыць помнік яго былога ўладара графа Захарыя Рыгоравіча Чарнышова.

Бюст рускага генерала-фельдмаршала быў усталяваны да 850-годдзя заснавання Чачэрска і дапоўніў турыстычны маршрут Малога кальца Чачэршчыны. Сюды людзі прыходзяць на экскурсію, ускладаюць кветкі ў знак даніны гістарычнай памяці. Стварыць шэдэўр мастацтва пагадзіўся вядомы гомельскі скульптар Дзмітрый Папоў.

Трэба сказаць, што мноства яго работ, прысвечаных тэме вайны, вядомым асобам, пісьменнікам і грамадскім дзеячам Гомельшчыны ўпрыгожваюць вуліцы абласнога цэнтра. У гэтым годзе стваральнік манументальных тварэнняў падараваў 17 цікавых экспанатаў гомельскаму Палацу культуры. А Чачэрску ў дар ад віртуознага мастака сваёй справы засталася скульптура найсвяцейшага князя. Яе ўстаноўкай займалася будаўнічая кампанія «Перамога».

Дарэчы, гэта фірма надала таксама новы прывабны выгляд з утульнымі лаўкамі і фантанам цэнтральнай плошчы горада. Тут любяць прагульвацца чачаране і госці краю, праводзяцца насычаныя святочныя імпрэзы і гульнёва-забаўляльныя праграмы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика