За спрадвечнымі скарбамі ў казачнае царства

Своеасаблівай візітнай карткай залескага кінаканцэртнага цэнтра стаў забаўляльны праект «Царства Бабы Ягі», запушчаны ў снежні мінулага года.

У пошуках ідэі і канцэпцыі будучага «брэнду», культработнікі рабілі стаўку на ўнікальнасць праекту. Тыя, хто трапіць у казачнае царства, абавязкова паспрабуюць папулярны нацыянальны дэсерт – кулагу. Салодкая страва гатуецца з мукі, сухафруктаў і мёду. Разам з тым залясчане перадаюць майстэрства пляцення палавікоў і звівання ніці на самапрадцы. А паколькі асаблівае значэнне спрадвеку меў славянскі абярэг, сакрэтамі яго выраблення таксама можна павучыцца ў мясцовых культработнікаў. Тут робяць тры віды гэтага магічнага талісману: на жаночае здароўе, на мужчынскую моц і супраць нячыстай сілы. У аснове першага – бяроза, другога – дуб, для трэцяга прымяняецца палын.

На працягу года ў царстве пабывалі шматлікія госці. Акрамя мясцовых наведвальнікаў сюды прыязджалі школьнікі і дарослыя з абласного цэнтру. Многія з гамяльчан забраніравалі наведванне наперад. А работнікі кінаканцэртнага цэнтру ў той час працуюць над аднаўленнем праграмы. Бліжэй да навагодніх свят радаваць будуць падарункамі, бяспроіграшнай латарэяй, здіўляць майстар-класамі, а таксама ладзіць выставы навагодніх святочных упрыгожванняў савецкіх часоў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика