За Кавалёвым Рогам адляцелі журавы і заззяла зорка

За Кавалёвым Рогам, на скрыжаванні дарог на Сапрыкі і Глыбочыцу, стаіць помнік абаронцам Радзімы. На ім сімвал мужнасці савецкага салдата – чырвоная зорка.

Аднак першачарговая задумка распрацоўшчыкаў макета прадугледжвала некалькі іншую ідэю знакавага месца. Помнік «Журавы» быў усталяваны да 40-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве былога дырэктара гісторыка-этнаграфічнага музея Яўгеніі Шыпенка як ушанаванне подзвігу землякоў. На той час жанчына працавала старшы-нёй Чачэрскага сельвыканкама, і атрыбут народнай памяці на тэрыторыі Савета, як гаварыла сама Яўгенія Антонаўна, таксама яе добры след на зямлі. На шырокай
цаглянай сцяне выявы салдат, пяціканцовай зоркі, словы з
вядомай песні Расула

Гамзатава і фігура птушкі ў палёце. На жаль, нядоўга давялося жораву «парыць у небе» – металічную скульптуру выкралі. Знайсці зламысніка не ўдалося, як і прадмет яго лёгкай здабычы. Меркавалі, што метал маглі здаць скупшчыкам лому.

З цягам часу манумент разваліўся і ўжо не падлягаў рамонту. Тады на месцы старога вырас новы, што напамінае нам пра гераізм і мужнасць савецкага воіна. Яго ўзвядзеннем займалася старшыня Отарскага сельвыканкама Таццяна Новак. Гэта не адзіны аб’ект, які давялося замяніць або адрэстаўраваць. На дадзеныя мэты мясцовая ўлада не шкадуе грошы, набылі прывабны выгляд шэсць помнікаў воінскай славы. А ад колішніх «Журавоў» засталіся толькі ўспаміны і вось гэты фотаздымак, што беражліва захоўваецца ў архівах гісторыка-этнаграфічнага музея.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика