Падведзены вынікі фотаконкурса «Прагулка па Чачэрску»

Напярэдадні Дня горада аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аб’явіў раённы фотаконкурс «Прагулка па Чачэрску». Ушанаванне прызёраў творчага суперніцтва правялі на святкаванні юбілея.

Свае работы на конкурс прадставілі жыхары краю розных узроставых катэгорый. У кожнага мастака сваё бачанне на прыгажосць і непаўторнасць прыродных ландшафтаў, памятнікаў архітэктуры, гісторыі і культуры горада. Таму і тэматыка прапанавалася шматгранная. Журы ацаніла фотаздымкі і пераможцамі сталі: у намінацыі  «Чачэрск. Поры года» настаўніца Матнявіцкай школы Ганна Еўдакіменка і чачаранін Раман Тагаеў. Лепш за астатніх паказалі архітэтурны вобраз раённага цэнтра Мікалай Рудзянкоў і Валянціна Пранкевіч. Падзячныя лісты за ўдзел атрымаў калектыў вучняў матнявіцкай установы адукацыі. Самы маленькі «папарацы» Аляксандр Тагаеў атрымаў узнагароду за фотаздымак «Рэтрааўтамабіль», а таксама яго заахвоцілі за мультымедыйны ролік пра горад-юбіляр, стварыць які хлапчуку дапамагаў брат Раман. Пераможцы адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика