Горад-пабрацім Чачэрска Смалявічы адсвяткаваў дзень нараджэння

Наш горад-пабрацім Смалявічы адсвяткаваў дзень нараджэння і 95-ю гадавіну заснавання раёна. На ўрачыстасці прысутнічалі намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама Аляксандр Кужаль, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін і журналіст «Чачэрскага весніка».

Міхаіл Загорцаў, кіраўнік Смалявіцкага раёна, нарадзіўся і жыў у вёсцы Падыгрушка Залескага сельсавета. Пасля доўгага растання з малой радзімай ён наведаў Чачэршчыну гэтым летам, тады ж падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з нашым раёнам.

Землякоў Міхаіл Гаўрылавіч сустрэў цёплымі абдымкамі. «Паглядзіце, як мы тут жывём», – усміхнуўся ён і перавёў позірк на святочную пляцоўку. А там ужо ішло гулянне. Над смалявіцкім вадасховішчам верталёты МНС дэманстравалі навыкі тушэння пажараў і выратавання на вадзе. На футбольным полі праходзіў матч «Смалявічы»
– «Нафтан» (Мазыр). З лікам 2:1 перамаглі гаспадары. Балеў за сваіх спартсменаў і Міхаіл Рыгоравіч.

Шмат цёплых слоў прагучала з высокай трыбуны ад гасцей з Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Кітая. Уразіў высокім выканаўчым майстэрствам народны калектыў «Пліса» мясцовага Дома культуры, маленькія артысты і ансамбль казачай песні і танца «Маме падабаецца».

Міхаіл Гаўрылавіч паабяцаў часцей бываць на Чачэршчыне, падтрымліваць і замацоўваць сяброўскія зносіны.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика