ПадзЕі Вялікага Кастрычніка

Крызіс у Расіі, які быў выкліканы першай сусветнай вайной, прывёў краіну да Лютаўскай рэвалюцыі, але тое становішча, у якім аказалася Расія пасля гэтага, стала прычынай трэцяй у яе гісторыі рэвалюцыі – Кастрычніцкай.
У той час Расія была буйнейшай дзяржавай свету з насельніцтвам больш чым 165 млн. чалавек і тэрыторыяй большай чым Кітай і Індыя разам узятыя. Ход гісторыі змяніўся ноччу з 25 на 26 кастрычніка, калі салдаты і матросы, адданыя створанаму бальшавікамі, Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту авалодалі Зімнім палацам і арыштавалі буржуазны урад. Так была дасягнута першая мэта задуманага Леніным паўстання. Напярэдадні ў Смольным быў адкрыты ІІ Усерасійскі з’езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які павінен быў вырашыць пытанне аб новым урадзе. Меншавікі і эсэры мелі большасць, але іхнія дэлегаты пакінулі з’езд у знак пратэсту супраць дзеянняў бальшавікоў, што і вызначыла далейшы лёс Савецкай Расіі. Падаўляючую большасць галасоў атрымалі бальшавікі, якія стварылі аднапартыйны ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У.І.Леніным.
На з’ездзе быў прыняты Дэкрэт аб зямлі, які адмяняў прыватную ўласнасць на зямлю і перадаваў усе землі мясцовым Саветам сялянскіх дэпутатаў. Бальшавікі далі зямлю сялянам, каб забяспечыць ім шырокую падтрымку ў час грамадзянскай вайны і іх канчатковую перамогу.
30 кастрычніка 1917 года на пасяджэнні Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (сакратаром быў чачаранін Якаў Агранаў) была прынята рэзалюцыя аб стварэнні ў Гомелі рэўкома. Чачэрскі Савет бярэ ўладу ў свае рукі. У лістападзе – снежні былі створаны Саветы ў Залессі, Отары, Глыбочыцы, а таксама ў Меркулавіцкай, Дудзіцкай і Покацкай валасцях.
У 1918 годзе Чачэршчына была тэатрам ваенных дзеянняў. У пачатку сакавіка Чачэрск быў захоплены легіянерамі Доўбар-Мусніцкага і быў вызвалены чырвонагвардзейцамі ў канцы месяца. Але затым да Чачэрска падышлі часці 41-га корпуса германскіх войскаў. Каля вёскі Шапатовічы атрады чырвонагвардзейцаў далі бой наступаючым немцам, але спыніць іх не ўдалося. Усё правабярэжжа Чачоры было акупіравана. Нямецкае камандаванне перадало Гомельскі павет, у які ўваходзіла Покацкая і Палесская воласці, Украіне. У Чачэрск уступілі гайдамакі. Савецкая ўлада ў Чачэрску была адноўлена пасля заканчэння першай сусветнай вайны, у лістападзе 1918 года.
1 студзеня быў абнародаваны Маніфест Часовага савецкага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, у якім абвяшчалася аб стварэнні БССР. Чачэршчына на той час становіцца часткай РСФСР. У склад Беларусі наш раён увайшоў у 1926 годзе, пасля другога ўзбуйнення БССР.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика