Моладзь Чачэрска добраўпарадкавала крыніцу пад Замкавай гарой

Моладзь Чачэрска далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» і добраўпарадкавала крыніцу пад Замкавай гарой.

Прыйшлі да крыніцы удзельнікі маладзёжнага руху «Добрае сэрца БРСМ», валанцёры і члены пярвічнай арганізацыі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Людзі называюць гэту крыніцу Маланінай, кажуць, тут некалі жыла баба Малання, а каля яе хаты біў жывы выток. Ні пабудовы, ні гаспадыні ўжо няма, а празрысты струмень пульсуе з-пад зямлі. Вада тут халодная, светлая. Вось і вырашылі актывісты даць другое жыццё вытоку. Дарэчы, замяніць струхнелы крыж пагадзілася адміністрацыя спецлясгаса.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика