Яблычны Спас і дзень нараджэння вёскі ў Бабічах
Яблычны Спас у народным календары адзначаецца як адно з першых святаў ураджаю. А ў Бабічах ужо ў 13 раз у гэты дзень праходзіць свята вёскі.
Тут звіняць гармоні, бавяцца малыя, шуміць і весяліцца народ. З лёгкай рукі рэжысёра, збіральніка беларускага тэатральнага фальклору Мікалая Макарцова з 2011 года Яблычны Спас лічыцца тут брэндавым святам. У вёску з’язджаюцца артысты, пчаляры, гандаль, калектывы мастацкай самадзейнасці раёна і суседняй Веткі.
У гэты ж дзень бабічане святкуюць дзень нараджэння вёскі. Віншаванні і падарункі прымаюць старажылы, шматдзетныя матулі, гаспадары лепшага падворка.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ
