Аператары машыннага даення з Чачэршчыны сярод лепшых у воблісці

На пасяджэнні абласнога клуба майстроў высокіх надояў у Мазыры падчас рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» віншавалі 50 лепшых даярак і цялятніц Гомельшчыны.

Дарэчы многім паціснуў руку старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей. У гэты ж дзень членамі абласнога клуба сталі перадавікі, якія за 2018 год надаілі больш за 8 тысяч кілаграмаў малака, а таксама атрымалі не менш 800 грамаў сярэднясутачнай прывагі на адну галаву цяляці.

Ад нашага раёна пасведчанне члена клуба ўручылі аператару машыннага даення Алене Партной са Звязды, яе отарскім калегам Таццяне Фомчанка, Святлане Еўстраценка і Ганне Канапацкай. Разам з тым жанчын адзначылі грашовымі прэміямі ў памеры 50 рублёў кожнай. Групу суправаджала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка, на свяце прысутнічала ўпраўляючы фермай «Покаць» Аксана Мельнікава.

В.БАГДАНОВІЧ
На фота Алена Партная.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика