Аляксандр Струкаў з Вазнясенска перавёз тысячу тон зерня

Сваю першую тысячу тон новага ўраджаю перавёз вадзіцель ААТ «Вазнясенск» Аляксандр Струкаў.

На службе ў гэтай гаспадарцы мужчына ўжо 14 гадоў, да гэтага працаваў на зернесушыльным комплексе. І толькі трэці сезон на адвозцы збожжа. У перадавіках вытворчасці яго прозвішча было і раней.

Аляксандра ў полі віншавалі падзячнымі лістамі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кужаль, прафсаюзныя лідары Ганна Туравец і Анжаліка Краўчанка. Вадзіцелю ўручылі грашовыя сертыфікаты, а Анжаліка Іванаўна падаравала футболку і бейсболку з лагатыпам прафсаюза работнікаў АПК. Музычнае віншаванне адрасаваў народны вакальны ансамбль «Чачэрцы».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика