Супрацоўнікі Чачэрскай біліятэкі правялі акцыю да свята горада

Крок за крокам Чачэрск падыходзіць да свайго юбілея. З нагоды 860 годдзя супрацоўнікі бібліятэкі на цэнтральных вуліцах правялі акцыю «Гісторыя майго горада – гісторыя маёй радзімы».

Дарослым і маленькім чачаранам прапаноўвалі адказаць на пытанні, працягнуць прыказкі і прымаўкі, а таксама даведацца пра сем цудаў Чачэршчыны.

Прыгожых дзяўчын у вышыванках можна было пабачыць у самым сэрцы горада. Адразу прыцягваў увагу засланы рушніком кошык, у якім цікаўных чачаран чакалі квіткі з заданнямі і папяровыя паштоўкі. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі шпацыравалі па вуліцах Чачэрска сёстры Насця і Даша Баранавы і Аліна Перавознікава. Дзяўчынкі падыходзілі да людзей і заклікалі не марудзіць, бо шанец праверыць свае веды выпадае не кожны дзень. Нехта пагаджаўся, нехта спасылаўся на тое, што спяшаецца, аднак большасць людзей з задавальненнем цягнулі квіткі і шукалі адказы.

Не толькі новыя веды і ўражанні засталіся ў чачаран пасля такога шпацыру. Папяровыя паштоўкі з выявамі Бабіцкага іканапісу, графскага тэатра, Замкавай гары, амфітэатра і іншых скарбаў нашага краю яшчэ раз нагадаюць пра прыгажосць гарадскіх краявідаў.

Наталля РАБКО

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика