Каля хаты Міхаіла Малінава з Нісімкавіч б’юць жывыя вытокі

Шмат гадоў за агароджай хаты Міхаіла Малінава ў Нісімкавічах б’юць жывыя вытокі. Раней да крыніцы хадзілі па ваду вяскоўцы, жанчыны мылі бялізну, а хатняя птушка купалася ў крыштальнай вадзе.

І вось прыйшло на думку Міхаілу навесці тут парадак. Ён усталяваў жалезабетоннае кола, назбіраў камянёў, выклаў зручныя прыступкі, пасадзіў дэкаратыўныя кусты. Знайшоў у лесе стары сасновы корч, ашкурыў, каб потым зрабіць малую архітэктурную форму. Хутка ўстановіць на спуску поручні, ачысціць берагавую лінію.

Мужчыну падтрымліваюць яго родныя. Аднак большую частку воін-інтэрнацыяналіст зрабіў сам.

Работы толькі пачаліся, а да вытока ўжо пацягнуўся народ: сфатаграфавацца, напіцца вады, памыць твар. І было б добра, каб яны дапамаглі аднавяскоўцу ў добрай справе.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика