Прафсаюзы АПК Чачэршчыны дораць абутак старшым камбайнерам

Круглы год за жыццём і буднямі аграрыяў сочаць прафсаюзы АПК, падтрымліваюць і цікавяцца бытавымі ўмовамі. Падчас уборачнай абласны камітэт знайшоў магчымасць заахвоціць хлебаробаў Гомельшчыны, закупіўшы для іх абутак.

Не забыліся і пра чачэрскіх механізатараў. Зручныя боты тром старшым камбайнерам ААТ «МатнявічыАгра» старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Анжаліка Краўчанка ўжо ўручыла, яшчэ 7 пар перададзены ў «Батвінава», з якіх дзве набытыя за сродкі раённага камітэта. Усё для таго, каб нішто не перашкаджала ў важнай і адказнай справе.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика