ПРАЦАВАЦЬ У ЦЯПЛЕ

Ва ўстановах культуры раёна літаральна завершаны асноўныя работы па падрыхтоўцы да зімы. Праведзены рамонты пячнога ацяплення. Ва ўстановах культуры Батвінава ?, Меркулавічы і дзіцячай школе мастацтваў старыя драўляныя вокны заменены на пластыкавыя, набылі прывабны выгляд унутраныя памяшканні клубаў населеных пунктаў Чырвоны Бераг, Сідаравічы, п.Вазнясенскі. Значна пахарашэў і ЦСДК аграгарадка Отар. Акрамя рамонту ўнутраных сістэм ацяплення тут змяніўся і інтэр’ер танцавальнай залы, абнавіўся фасад будынка, наладжана вулічнае асвятленне, пафарбаваны цокаль. Але, па словах загадчыка Анатолія Перавознікава, яшчэ належыць правесці касметычны рамонт цеплавузла, выканаць рамонт сістэмы вентыляцыі глядзельнай залы, прыняць меры па недапушчэнню працякання даха, паднавіць ганкі з тыльнага боку аб’екта і, што характэрна для ўсіх Дамоў культуры, уцяпліць вокны і дзверы, ажыццявіць часткова замену шкла. Гэта не цяжка, як запэўніў Анатоль Уладзіміравіч, значна складаней абстаяць справы з умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы: у мясцовым клубе адчуваецца недахоп музычнай і ўзмацняльнай апаратуры, патрэбны сцэнічныя касцюмы, шумавыя інструменты, мэбля, адзенне сцэны і інш. Пры ЦСДК пакуль што няма і калектыва мастацкай самадзейнасці, яго арганізацыя – клопат кіраўніка. І хаця пэўныя зрухі ў гэтым плане ўжо ёсць, але і тут не ўсё гладка. Тым не менш, праблемы для таго і існуюць, каб іх вырашаць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика