УСЁ ЛЕПШАЕ – ДЗЕЦЯМ

Творчая акцыя “Музыка – дзецям”, арганізаваная па ініцыятыве педагога дзіцячай школы мастацтваў Роберта Рыбянчанкі, пачала свой шлях па дашкольных установах адукацыі Чачэршчыны з Отарскага дзіцячага сацыяльнага прытулку. Класічную музыку, італьянскія і іспанскія народныя матывы, беларускія найгрышы ў выкананні Роберта Рыбянчанкі і Ксеніі Кручык, якая акампаніравала ва ўнісон скрыпцы, так зачаравалі выхаванцаў прытулку, што хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі выступленне дабрачынцаў з захапленнем і ўсё прасілі: “Іграйце яшчэ”. Канцэрт працягваўся 50 хвілін і прынёс вялікую асалоду дзецям. Для пачынаючага педагога Ксеніі Кручык гэты дзень стаў таксама важным, адметным момантам яе прафесійнага станаўлення. Першае выступленне маладога спецыяліста хоць і для такой невялікай аўдыторыі было вельмі хвалюючым. А вынік гэтаму — светлыя радасныя вочкі маленькіх слухачоў. У дадатак рабяты атрымалі каляровыя малюнкі, падрыхтаваныя вучнямі ДШМ.
Цудоўна, што сярод нас ёсць дабразычлівыя і шчырыя людзі, гатовыя падзяліцца з іншымі шырынёй сваёй душы і творчым багаццем. Няхай жы гэтыя добрыя чалавечыя якасці стануць асновай жыцця падрастаючаму пакаленню.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика