АПОШНІ СТАРТ ДА ПЕРАМОГІ

Пасля доўгіх спаборніцтваў і шматлікіх выпрабаванняў хутка стане вядомы пераможца, якога назавуць сапраўдным уладаром сяла. Завяршальны этап маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-5” адбудзецца 29 верасня на базе аграгарадка Матнявічы і пачнецца ў 12.00. На гэты раз гаспадыні павінны будуць прадэманстраваць свае кулінарныя здольнасці ў конкурсе прыгатавання нацыянальных беларускіх страў з бульбы і паказаць свой спрыт па яго збору. Яшчэ адзін рывок, яшчэ адна спроба і – вось яна, перамога! Усе жадаючыя могуць паназіраць за ходам гэтай цікавай відовішчнай дзеі. Калі ласка, чакаем вас!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика