на струнах душы

У кароткія восеньскія дзянькі нам так не хапае яркіх і моцных пачуццяў. Акунуцца ў мора нечаканых вобразаў, бадзёрай музыкі і крэатыву нам дапаможа творчы праект “Ты – суперстар!”. На базе кінаканцэртнага цэнтра “Акцябр” 15 верасня ў 16.00 адбудзецца другі этап забаўляльнага конкурсу “Струны душы”, дзе ўдзельнікі прадставяць свае музыкальныя кампазіцыі ў стыле шансон. Запрашаем усіх прасякнуцца атмасферай неардынарнай, нястрымнай чалавечай фантазіі і шырокага свету творчага таленту. Пакажуць свае здольнасці таксама калектыў мастацкай самадзейнасці г.п.Карма і эстрадная студыя “Рэзананс” г.Веткі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика