ПАКЛІКАЛА РАМАНТЫКА

На два дні непадалёк ад возера Коўпін звыклую цішыню маўклівага зялёнага лесу парушылі жыхары палатачнага гарадка – па традыцыі тут праводзіўся чарговы раённы турыстычны злёт аматараў здаровага ладу жыцця, на які з’ехаліся восем каманд ад арганізацый і прадпрыемстваў раёна. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Пётр Несцяровіч. Часовы прытулак для прыхільнікаў цікавых і неверагодных прыгод прынёс шмат станоўчых эмоцый і прыемных пачуццяў. Духоўнае яднанне з прыродай, згуртаванасць каманд паказалі, што такія мерапрыемствы прыносяць толькі карысць, дапамагаюць лепш пазнаць сяброўскую падтрымку і садзейнічаюць умацаванню фізічнага стану. Як і заўсёды, каманды-ўдзельніцы выпрабоўвалі свае сілы ў турыстычных конкурсах “Сляпое арыентаванне”, “Пераадольванне перашкод”, рыхтавалі тэматычныя сценгазеты, спявалі песні каля вогнішча і інш. Адным словам, тут было ўсё, што робіць такія сустрэчы асабліва яркімі і непаўторна прыцягальнымі.
Па падліках судзейскай калегіі, лепш за ўсіх паказалі сябе ў турыстычных выпрабаваннях каманды КЖУП “Чачэрскае”, “ДПТВ-186”, аддзела культуры райвыканкама, заняўшыя адпаведана 1, 2 і 3 месцы. Лідар спаборніцтва акрамя Ганаровай граматы ўзнагароджаны пераходным кубкам. Пераможцаў віталі гарачымі апладысментамі, традыцыйна паціскалі далоні. На жаль, не парушыла традыцыі і само надвор’е – перад пачаткам спаборніцтва неба злёгку акрапіла цеплым дажджом палатачны гарадок. Аднак гэта не спужала звыклых да рэзкіх кліматычных перамен удзельнікаў турыстычнага злёту, і яны давялі спартыўную гульню да канца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика