СТАРЭЙШЫ – ЗНАЧЫЦЬ мудрэйшы

Сустрэчы старшыні раённага выканаўчага камітэта Івана Кома з актывам і членамі раённага Савета старэйшын носяць не толькі афіцыйны, але і прыватны характар. У ходзе такіх дыялогаў вырашаюцца многія сацыяльна-бытавыя пытанні і абмяркоўваюцца магчымыя шляхі і метады эканамічнай бяспекі нашага краю. За плячыма былых кіраўнікоў і спецыялістаў розных галін вытворчасці вялікі вопыт работы, іх бачанне выхаду з той або іншай сітуацыі бывае карысным, да іх думак і прапаноў прыслухоўваюцца маладыя кадры. У апошні раз такая сустрэча прайшла ў шырокім дыяпазоне, дзе старэйшын пазнаёмілі з інфраструктурай раёна, праінфармавалі аб падрыхтоўцы Чачэршчыны да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, расказалі аб узаемасувязі пакаленняў і асноўных накірунках па маральнаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі, умацаванню пачуцця любові да сваёй малой радзімы. Іван Ком паведаміў пра ўжо гатовыя да рэалізацыі інвестыцыйныя праекты развіцця раёна і выслухаў выказванні старэйшын адносна іх кропкі гледжання па дадзенай тэматыцы, прыняў да ўвагі слушныя прапановы наконт вырашэння рознабаковых сацыяльна-бытавых пытанняў. Было відаць, што былыя авангардысты і не менш актыўныя сёння пенсіянеры не абыякавыя да жыцця свайго горада. Многія іх рэкамендацыі і заўвагі ўзяты на кантроль. Безумоўна, іх мудрае слова, дзелавы падыход да праблемы дапамогуць стварыць спрыяльныя ўмовы як для жыцця, працы і адпачынку людзей, так і працвітання ўсяго чачэрскага краю.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика