ЭХ, ЯБЛЫЧКА!

Уладальнікі ўласных пладовых садоў могуць уздыхнуць з палёгкай – урэшце пачалася закупка сакавітых яблыкаў ранніх сартоў. Нарыхтоўшчыца АСП “Чачэрскае” Соф’я Дзмітракова паведаміла, што ўжо ў першы дзень нарыхтовак насельніцтвам раёна было здадзена 5 тон садавіны. Пункт на базе шклопрыёмнага магазіна ў г.Чачэрску пачынае работу з самай раніцы і закрывае дзверы толькі вечарам, без выхадных і перапынкаў на абед. Першыя тоны яблыкаў адпраўлены ў Віцебск на прамысловую перапрацоўку, нарыхтоўваецца сыравіна для вытворчых патрэб Чачэрскаму вінзаводу. Для стварэння спрыяльных умоў здатчыкам новага ўраджаю будзе весціся закупка садавіны на гандлёвай базе “Крэмень”, а для жыхароў раёна – у вясковых магазінах. Таксама за сакавітым таварам выедзе машына па тэлефоннаму званку ў АСП “Чачэрскае”, або згодна пададзенай заяўцы ў мясцовую краму.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика