Чачаране ўдзельнічаюць у акцыі «Тыдзень лесу»

Дружна і весела праходзіць у раёне штогадовая экалагічная акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На пасадку сеянцаў хвойных і ліставых дрэў выйшлі арганізацыі Чачэршчыны, педагогі, моладзь, дэпутаты, прафсаюзы і прадстаўнікі іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Гуртам працавалі чачаране на ўскрайку ляснога масіву за Чачэрскам, у засажэўскіх кварталах, занімаючы вольныя ўчасткі зямлі і памнажаючы прыроднае багацце краю.

Усяго ў раёне плануецца аднавіць 350 гектараў лясных угоддзяў. У мінулым годзе ў рэспубліцы прынялі ўдзел у акцыі звыш 80 тысяч чалавек, якія пасадзілі каля 25 мільёнаў дрэў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика