Чачэрск сустракае свята музыкі

Творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам у Ратушы пачалася з пытанняў, якія цікавілі вучняў і настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў.

Ганаровы госць Чачэрска ўспамінаў  сваё дзяцінства, малую радзіму, дзяліўся ўражаннямі і выказваў думкі на розныя тэмы. Пасля прагучалі творы Рыхарда Вагнера, Дзмітрыя Смольскага, Дзмітрыя Лукаса, Яўгена Глебава і іншых кампазітараў у выкананні струннага квартэта і ансамбля флейтыстаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

У кожнай ноце адлюстроўвалася нешта наша роднае, нацыянальнае, спрадвечнае. Гледачы дзякавалі за талент шчырымі апладысментамі і дарылі кветкі. Як расказаў Міхаіл Фінберг, аркестр штогод дае каля 100 канцэртаў, творчы калектыў надае вялікую ўвагу распаўсюджанню беларускай музыкі.

Крыху пазней адбыўся канцэрт у ККЦ «Акцябр».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика