САМЫ ЧАС ДЛЯ НАВЯДЗЕННЯ ПАРАДКУ

На штотыднёвым пасяджэнні на чале з кіраўніком раёна Іванам Комам абмеркаваны самыя галоўныя пытанні сённяшняга дня.
Звыш пяцідзесяці камбайнаў, зернесушыльныя комплексы ў сельгаспрадпрыемствах Чачэршчыны падрыхтаваны да гарачай пары. Застаецца спадзявацца, што надвор’е будзе спрыяльным. Штогод сельгасвытворцы моляць аб добрым надвор’і менавіта падчас уборкі зерневых.
Зараз самы час для навядзення парадку на зямлі. Вось гэта павінна заклапочваць кіраўнікоў зацікаўленых службаў, ад якіх, безумоўна, залежыць і актыўнасць жыхароў раёна. Самы пільны погляд – на стан прыдарожных палос, патрабаванні для іх утрымання. Па колькасці выручкі можна меркаваць, што далёка не ўсе гаспадары зарэгістраваных на тэрыторыі раёна сядзіб аказваюць аграэкапаслугі ці не плоцяць за гэта грошы дзяржаве. Прычым маюць льготы. Пагэтаму ў бліжэйшы час да асобных гаспадароў завітаюць супрацоўнікі падатковых органаў.
Што датычыцца аператыўнай абстаноўкі на Чачэршчыне, то затрыманы злодзей, які залез у кафэ “Летняе”. Зарэгістраваны факт пагрозы забойствам, затрыманы механізатар, які незаконна зліваў дызпаліва. Звыш дзесяці дзён вяліся пошукі састарэлай жанчыны з вёскі Асінаўка Меркулавіцкага сельсавета. Верагодна, па словах начальніка аддзела ўнутраных спраў М.Братачкіна, сяльчанка накіравалася па ягады ці грыбы. Мёртвай яе знайшлі непадалёк ад праезжай часткі, у полі. У нецвярозым стане за рулём затрыманы работнік ДЭУ-46. У калектыве пройдзе прафілактычная размова.
Па выніках працы сматравой камісіі высветлілася, што ў Роўкавіцкім сельсавеце выпраўлены толькі 56% заўваг. Сёння спецыялісты аддзела па надзвычайных сітуацыях правяраюць стан зернесушылак у сельгаспрадпрыемствах, ці правільна вядзецца скірдаванне саломы і г.д. Абмеркаваны вынікі маніторынгу выканання Дырэктывы №1 у адасобленым структурным падраздзяленні “Чачэрскае”, у Чачэрскім лясніцтве, а таксама стан гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў асобных прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах.
На пасяджэнні былі абмеркаваны асноўныя пытанні па будаўніцтву кааператыўнага 70-кватэрнага дома, асобнага дома для прыёмнай сям’і.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика