На рэгіянальным конкурсе дзіцячай творчасці чачаране атрымалі дыпломы і граматы

На VІІІ адкрытым рэгіянальным конкурсе дзіцячай творчасці «Маленькі прынц» чачаране атрымалі дыпломы трэцяй ступені граматы.

На мінулым тыдні на светлагорскую сцэну выйшлі Раман Арлоў, Расціслаў Сілівончык, Дзмітрый Лашкін, Юлія Філіпчанка, Кірыл Барысенка і Даніла Рослікаў. Юныя музыканты дэманстравалі талент ігры на струнных і клавішных інструментах. Чачэрскія дараванні папоўнілі скарбонку творчых узнагарод ДШМ – Расціслаў і Юля ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені, яны паказалі цудоўную ігру на цымбалах і домры. Кірыл прывёз Ганаровую грамату за паспяховае выступленне на фартэпіяна, а астатнія адзначаны граматамі за ўдзел. Падрыхтавалі вучняў да конкурсу настаўнікі Ганна Піліпенка, Вольга Самусева, Дар’я Майданава і Вячаслаў Андрэенка.

У траўні калектыў школы рыхтуецца да новага творчага спаборніцтва. Поспехаў!

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика