Аляксандр Давітка і Сяргей Малашанка з Рудня-Барталамееўскага лясніцтва лечаць і ратуюць лес

Санітарамі лесу называюць тых, хто займаецца вырубкай сухастою, выратоўвае дрэвы ад караеда і «лечыць» лёгкія планеты. Чацвёрты год лясным «доктарам» на зялёных угоддзях Рудня-Барталамееўскага лясніцтва працуе Аляксандр Давітка з Сідаравіч.

Шукаючы сябе ў прафесіі, быў настаўнікам фізічнай культуры, працаваў у прадпрымальніка, але, урэшце, сцяжынка лёсу прывяла яго да ўзлескаў.

Праца вальшчыка няпростая. Перш, чым завесці бензапілу, трэба правесці шэраг падрыхтоўчых маніпуляцый, каб сасна ўпала менавіта там, куды планавалася. Гэта патрабуе глыбокіх ведаў, добрай тэхнікі выканання і практыкі.

Сваімі ведамі Аляксандр ахвотна дзеліцца з калегам Сяргеем Малашанкам, які нядаўна атрымаў дазвол на правядзенне валкі. Перад гэтым ён працаваў абрубшчыкам галля, аднак прафесійны інтарэс і жаданне авалодаць цікавейшай, хоць і больш адказнай, работай прывялі яго ў брыгаду вальшчыкаў.

На тэрыторыі больш за 16 тысяч гектараў, зладжанай камандай мужчыны выходзяць на лесапавал, каб на месцы старога бору пасля санітарнай ачысткі падняліся маладыя сеянцы дуба, ёлкі, каб зашумелі шатамі маладыя бярозы, а ў гушчыні лісця звівалі гнёзды сойкі.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика