Чачэрскія сустрэчы з Міхаілам Фінбергам

Чарговае свята беларускай музыкі  “Чачэрскія сустрэчы – 2019” адбудзецца ў нашым горадзе 5  красавіка. Чакаем некалькі канцэртаў.

А 13 гадзіне ў Ратушы  пройдзе творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі,  прафесарам Міхаілам Фінбергам. Затым прысутных парадуе канцэрт струннага квартэту. У 15 гадзін для прыхільнікаў чароўных мелодый – выступленне вакальнага ансамбля і ансамбля трубачоў у кінаканцэртнай зале «Акцябр».  Уваход  вольны.

Вечар абяцае быць па-сапраўднаму гарачым. У 18 гадзін на сцэне раённага Дома культуры – зоркі беларускай эстрады,  нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі і сам маэстра. Кошт квітка – 7 рублёў.

Прыходзьце, не пашкадуеце!

Фота з архіва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика