Бяляеўская сельская бібліятэка-клуб стала пераможцам абласнога конкурса

Прыемнай навіной падзялілася бібліятэкар Бяляеўскай сельскай бібліятэкі-клуба Марына Іванова – установа культуры стала пераможцам абласнога спаборніцтва.

На Гомельшчыне праводзіўся ХХІV конкурс на творчую індывідуальнасць «Бібліятэка, неабходная грамадству», па выніках якога Марына Уладзіміраўна атрымала Дыплом І ступені сярод сельскіх бібліятэк за значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.

На суд журы быў прадстаўлены шэраг матэрыялаў па краязнаўству, пошукавых работ, дзе адлюстраваны летапіс вёскі Бяляеўка, падрыхтавана серыя буклетаў «Вясковая энцыклапедыя» пра паходжанне назваў населеных пунктаў мясцовасці, пра легенды, абрады і звычаі, жыватворныя вытокі, традыцыйную ежу, адзенне, а таксама матэрыялы пра вайну, знакамітых і славутых землякоў, таленавітых жыхароў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Фотаквэст, які таксама быў сярод работ, уразіў судзейскую калегію, і перамогу аднагалосна аддалі Бяляеўскай бібліятэцы.

В.БАГДАНОВІЧ.

Фота прадастаўлена аўтарам.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика