У чачэрскай Ратушы прайшла ўрачыстая сустрэча жанчын з кіраўніцтвам раёна

Урачысты прыём жанчын кіраўніцтвам раёна сабраў у гарадской ратушы маладых і шматдзетных матуль, ветэранаў і тых, хто вылучыўся ў працы.

Цёплымі словамі павіншаваў прысутных напярэдадні 8 Сакавіка старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў і пажадаў усім вясновага запалу, здароўя і шчасця.

Лейтматывам сустрэчы сталі сардэчныя песні і музычныя падарункі ў выкананні выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў, салістаў Анатоля Гурынава, Івана Яшкова, Дар’і Сувалавай, Ірыны Курдзюмавай, Галіны Дарафеевай і іншых. Настрой падымалі чуллівыя словы, чароўная мелодыя і, канешне, кветкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика