У чачэрскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка

Наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва віншавалі матуль, работнікаў ТЦСАН і ўсіх жанчын з 8 Сакавіка.

Чуллівыя словы, прызнанне ў любові, пажаданні светлых дзён, настрою і сардэчнага спакою адрасаваліся прысутным і, наогул, усім прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва. Браты Павел і Андрэй Сарокіны, Сяргей Ісакаў, Яўген Аўдзееў, Саша Карлоўскі і Віктар Ткачэнка па-мужчынску шчыра, адкрыта і сардэчна выступалі перад аўдыторыяй з музычнымі нумарамі. Разам з імі спявалі і дзяўчаты, а ў зале за святочнымі столікамі і гарбатай госці падпявалі артыстам і моцна апладзіравалі.

Канцэрт прынёс задавальненне ўсім.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика