вясёлкавае лета

Праляцелі 10 дзён работы профільнага лагера выхаваўчай дзейнасці творча адораных дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі развіталіся з пакоямі Отарскага сацыяльнага прытулку, на базе якога адпачывалі ўвесь гэты час.
Хоць і вельмі хацелася дадому, але пакідаць знаёмыя сцены дзяржустановы было крыху сумна. Для дзяцей тут арганізавалі і цікавыя гульні, і смачнае харчаванне, з адоранымі школьнікамі штодзень займаліся педагогі Отарскай школы. На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай закрыццю змены, намеснік начальніка профільнага лагера Алена Кузьменка выказала падзяку ўсім, хто пастараўся для рабят стварыць добры адпачынак: калектыву сацыяльнага прытулку, спецыялістам сацпедцэнтра, работнікам аддзелаў адукацыі і культуры райвыканкама, супрацоўнікам РАНС і адзяленне ўнутраных спраў райвыканкама, ККУП “Чачэрсккінавідэасетка”. Вясёлы пікнік зрабіў падлеткам жыхар горада Уладзімір Маглышаў, які разам з сям’ёй прыехаў наведаць свайго ўнука, а заадно і падараваў дзецям радасць адпачынку каля вогнішча. Шчырая падзяка прагучала ў адрас кіраўніцтва КСУП “Вазнясенск” і ААТ “Отар” за дапамогу ў арганізацыі экскурсійных паездак у гарады Гомель і Жлобін. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі Ганаровыя граматы і невялікія сувеніры за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці лагера. Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вольга Дарафеева пажадала юным актывістам яшчэ шмат вясёлых і незабыўных імгненняў летніх канікул, бадзёрасці і творчых поспехаў. “Да пабачэння!” – шапталі рабятам прыгожыя ружы на кветкавай клумбе. Вітаем цябе, вясёлкавае лета!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика