Вясковае майстэрства

Старэйшы жыхар вёскі Валосавічы Мікалай Мікалаевіч Крыжанкоў дэманструе аднавяскоўцам сапраўдны прыклад жыццялюбства — ён дагэтуль уласнымі рукамі вырабляе рэчы, вельмі неабходныя ў сялянскім побыце. Быць бондарам у нашы дні азначае мець ганаровае званне народнага майстра. 85-гадовы валосавец заслужыў гэтае званне вельмі даўно. Яшчэ ў вайну, навучыўшыся ад дзеда і бацькі, вырабляў бочкі, вёдры, ражкі, цэбры, даёнкі і маслабойкі. Вырабляў, бо трэба было выжываць.
Цяпер гэткай неабходнасці няма, і разам з тым бондар шкадуе, што гіне рамяство: каму перадаць майстэрства і найбагацейшы рамесніцкі вопыт? Але хто ведае, ці не стане пераемнікам бондара ягоны паўтарагадовы сусед Косцік Канцавы, якога дзед Віктар змалку далучае да сялянскай працы?

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика