“ДОБРАМУ ГАСПАДАРУ ДОБРАГА ЗДАРОЎЯ”

Адраджэнне бацькоўскіх традыцый і народных абрадаў – адна з важнейшых задач работнікаў сферы культуры. У гэтым годзе культасветнікі Батвінаўскага КСЦ разам з удзельнікамі калектыву мастацкай самадзейнасці “Ружаначка” аднавілі ў сваім рэгіёне народнае свята “Ваджэнне Куста”, якое звычайна праводзіцца на Тройцу. Як расказала дырэктар культустановы Ірына Нікішова, калектывам клуба былі сабраны абрадавыя песні, адноўлены траецкія карагоды і ўсё гэта запісана на магнітную стужку. Народны абрад праводзіўся ў в.Прычалесня. Ражаныя хадзілі ад хаты да хаты, вадзілі Куста па падворках, спявалі песні, кружыліся ў карагодзе, жадалі гаспадарам здароўя і добрага ўраджаю, а ў адказ атрымлівалі шчодрыя пачастункі. Потым вяскоўцы павязалі на траецкі вяночак прыгожую стужку, загадалі жаданні і пусцілі яго па рэчцы. Напрыканцы мерапрыемства артысты прадставілі святочную канцэртную праграму.
Безумоўна, такія святы неабходна вяртаць да жыцця і праводзіць іх штогод. Бо нездарма нашы продкі надавалі магічным абрадавым дзеянням вялікую значнасць, верылі ў сілу прыроды, замоў на багацце і дабрабыт, спадзяваліся на шчодрасць роднай зямлі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика