ВУЧЫЦЦА ТРЭБА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ

Раённы бацькоўскі сход адбыўся напрыканцы навучальнага года. Педагогі і бацькі, прадстаўнікі ўлады, аддзела адукацыі райвыканкама – усяго звыш 350 чалавек сабраліся разам у кінаканцэртнай зале города, каб падвесці вынікі доўгіх месяцаў вучобы і адзначыць дасягненні школьнікаў Чачэршчыны, абазначыць і засяродзіць увагу на праблемных момантах. Аб гэтым гаворку вёў намеснік старшыні райвыканкама П.Несцяровіч. “Карані некаторых невырашальных пытанняў праяўляюцца перш за ўсё ў сямейным асяроддзі, але іншыя бацькі не рэагуюць на негатыўныя паводзіны дзяцей, — сказаў Пётр Васільевіч. — Тым самым блізкія людзі міжволі садзейнічаюць росквіту дрэнных з’яў. Напрыклад, жанчыны ладзяць усё часцей застоллі са спіртнымі напоямі, маленькія дзеці бачаць гэта. Ці, да слова, вядомыя выпадкі, калі хатнія справы па суботах кладуцца толькі на плечы маці. Хто ж у такім выпадку выхавае добрую будучую гаспадыню?” Без перабольшвання, над асобнымі рэчамі трэба ўсур’ёз задумацца сённяшнім бацькам.
Наступіў урачысты момант – Падзячнымі лістамі ўзнагародзілі многіх тат і матуль за добрае і прыкладнае выхаванне дзяцей. Таленавітыя школьнікі, якія дасягнулі значных вынікаў па розных прадметах, перамаглі ў спорце, некалькі дзён назад мелі магчымасць сустрэцца і пагутарыць на розныя тэмы са старшынёй райвыканкама Іванам Комам. На раённым бацькоўскім сходзе можна было ганарыцца за сваю працу і здабыткі дзяцей бацькам. Усім ім за намаганні, стараннасць, веру і стойкасць прысутныя падаравалі гарачыя апладысменты.
Да глыбіні душы кранула харэаграфічная замалёўка “Купалле”, удзельнікамі якой сталі сённяшнія выхаванцы і выпускнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Педагогі заўважылі, што гэта вынік шматгадовай работы. Відавочна, падлеткі з абмежаванымі магчымасцямі, але з вялікім імкненнем, якое ім дапамагаюць раскрыць таленавітыя і настойлівыя педагогі. Цёплыя апладысменты адрасавалі ўдзельнікі раённага бацькоўскага сходу гурту “Дзеці сонца” за яскравае выступленне, за душэўныя словы кампазіцыі, звернутыя да любых матуль.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика