НЕДАХОПЫ АДНОЛЬКАВЫЯ

На мінулым тыдні прайшоў чарговы этап аператыўна-мэтавых праверак у межах месячніка кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі падчас правядзення вясенне-палявых работ. На гэты раз спецыялісты завіталі яшчэ ў тры гаспадаркі Чачэршчыны: СГФ “Прыазёрны”, КСУП “Роўкавічы”, дзяржаўнае прадпрыемства “Звязда”. І ў кожнай з іх уласны падыход да рашэння пытанняў па ахове працы. Аднак недахопы ў сваёй большасці аднолькавыя. Над вывадамі доўга думаць не прыйшлося. Як аказваецца, і тут перадрэйсавы медагляд не праводзіцца, пуцявыя лісты механізатараў механікі не падпісваюць… З дакументацыяй таксама складана: журналы па правядзенню інструктажоў афармляюцца няправільна. Кіраўнікі запэўнілі, што спецадзенне выдаецца, толькі чамусьці рабочыя на працу яго альбо ўвогуле не апранаюць (не выключана, што захоўваюць да свята), ці носяць толькі тыя элементы, якія больш зручныя. І шмат іншых недахопаў было вызначана падчас праверкі. Адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе штрафу панясуць адпаведныя адказныя асобы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика