Зімовая казка

Яшчэ некалькі хвілін дзівосаў і магіі падаравалі жыхарам горада педагогі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў у гэтыя радасныя святочныя дні.

На прагляд тэатралізаванай дзеі «Добрая зімовая казка» прыйшлі тыя, хто па душы рамантык, верыць у дзіва і чакае ад жыцця прыемных сюрпрызаў.

Амаль уся зала была запоўнена малымі і дарослымі. І вось у памяшканні патушылі святло, адкрылася заслона, паўстала стракатая кампазіцыя зімовага лесу, казачныя героі запрасілі ў краіну чарадзейства і дабрыні. Вельмі ўдала былі прадстаўлены ролі Бабы Ягі, Кашчэя Бессмяротнага, Папялушкі, Івана-царэвіча і іншых персанажаў, у якіх на пэўны час пераўвасобіліся самадзейныя артысты.

Песні, танцы, загадкі, прыклады міласэрнасці і справядлівасці – усё завярцелася, закруцілася на сцэне раённага Дома культуры, асыпаючы мяккімі нябачнымі чароўнымі сняжынкамі плечы і душы прысутных, ахинаючы спакоем, замілаваннем і лагодай. Гэта выступленне стала пацвярджэннем таленту і прыроджанага даравання выхаванцаў і іх настаўнікаў.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика