У АЎТАПАВІЛЬЁНАЎ – НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

Сапраўдны гаспадар заўсёды ведае, куды прыкласці рукі і як зрабіць свой дом прыгожым і ўтульным. Так і дырэктар КЖУП “Чачэрскае” Аляксандр Хацкевіч – надакучыла яму глядзець на непрывабныя выцвілыя аўтапавільёны, што збіраюць пасажыраў на транспартных прыпынках па в.Савецкая райцэнтра насупраць шматпавярховага дома №22. Пасля нядоўгага роздуму тут пачаліся рамонтныя работы. І ў кароткі тэрмін у астановачнага павільёна з’явіліся полікарбанатавы дах, новыя зручныя лаўкі. Усе работы праводзіліся сіламі камунальшчыкаў за кошт арганізацыі. І хоць капіталаўкладанне ўласнае, карысць ад яго агульная: і людзям зручна, і воку прывабна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика