У Роўкавічах дбаюць пра дабрабыт

Пытанню добраўпарадкавання ў раёне надаецца вялікая ўвага. Чыста і ўтульна павінна быць і на аб’ектах сельскай гаспадаркі.
Прыемна ўразілі перамены ў гэтым накірунку, зробленыя роўкавіцкім калектывам МТФ. Для ўтульнасці па ўтрыманні дойнага статка тут замянілі і ўстанавілі дадаткова агароджу па перыметры, і цяпер больш за 70% тэрыторыі абазначана драўляным бар’ерам. Для беспрывязнага ўтрымання жывёлы пабудавалі новыя летнікі з дахамі і кармавымі сталамі. Адрамантавалі і ўмацавалі падыходы да хлявоў, а самі сцены акуратна выбелілі. Вызначылі месца для збору бытавых адыходаў і пастаянна сочаць за парадкам вакол комплексу.
Разам з тым застаецца на першым месцы выкананне даведзеных планаў па вытворчасці прадукцыі з поля і фермы. Завіхаюцца ля трактароў, каля кармушак і домікаў халоднага вырошчвання, на сіласных ямах і зернетаках па сезонах года даглядчыкі, аператары машыннага даення, брыгадзіры, камбайнёры, паляводы і інжэнерна-тэхнічныя работнікі. Толькі пры ўмове вернасці прафесіі, асабістага ўкладу і паразумення можна разлічваць на ўдачу, поспех, славу і дастатак.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика