Гэты год прынёс хлебаробам ААТ «Отар» добрыя паказчыкі па намалоту зерневых культур

Колькі трэба сілы, натхнення і клопату, каб апрацаваць хлебныя палеткі, вырасціць ураджай і затым сабраць усё да зернейка, каб на нашым стале было ўдосталь гэтага самага галоўнага прадукту.
Адыходзячы год прынёс хлебаробам ААТ «Отар» добрыя паказчыкі па намалоту зерневых культур. Дзякуючы граматнаму кіраўніцтву і бездакорнай працы калектыву па гаспадарцы атрымана 5 155 тон валу збожжа. Трэба адзначыць, што земляробы лідыруюць па гэтай пазіцыі сярод калег краю. Хаця ў параўнанні з мінулагоднім крыху не дацягнулі да фінішнай адметкі, але пры складаных умовах надвор’я лепшага чакаць і не варта было. Неба бязлітасна выпрабоўвала людзей на вынослівасць. І ўсё ж упартасць пераадольвае любыя перашкоды. Высокае прафесійнае майстэрства, дысцыпліна і гаспадарскі падыход даюць свае плады. З’яднаныя адным жаданнем, загартаваныя ў цяжкасцях, отарцы не склалі рук і да апошняга змагаліся за важкасць раённага караваю.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика