У Чачэрску адбылася сяброўская сустрэча па міні-футболу

Нядаўна на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы адбылася сяброўская сустрэча па міні-футболу.
У спаборніцтве супернічалі паміж сабой аматары паганяць па спартзале мячык, а разам з імі таксама вырашылі паўдзельнічаць у конкурсе на спрыт і хуткасць маладыя спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Трэба сказаць, што мінулы турнір быў накіраваны ў большай ступені на іх, каб прыцягнуць моладзь да здаровага ладу жыцця і паказаць, як можна адпачываць цікава, весела, з карысцю. Больш за дзве гадзіны ў ДЮСШ гучалі галасы ігракоў і балельшчыкаў. За першае месца пераможцы атрымалі салодкі пачастунак ад райкама БРСМ – торт. Сяброўскія поціскі рук, дабразычлівыя ўсмешкі і агульны фотаздымак на памяць падмацавалі мінулае мерапрыемства, надаўшы ўпэўненасці ў тым, што гэта сустрэча – не апошняя.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика